Шанаваць мамаў можна ў любы дзень года, але ёсць цудоўнае, цёплае свята – Дзень маці – свята дабра і прыгажосці, мудрасці і жыццялюбства, пяшчоты і любові.

Усіх жанчын, якім выпаў шчаслівы лёс быць мамай, напярэдадні Дня маці віншавалі на ўрачыстым канцэрце ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці 12 кастрычніка.

У гэты святочны дзень першае слова для віншавання ўсіх жанчын прадаставілі старшыні Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандру Бараноўскаму:

– Мацярынства – гэта адказная праца, без выхадных і адпачынкаў, праца, дастойная самай глыбокай павагі. Дзякуючы клопату і падтрымцы жанчын-маці, гарыць агонь сямейнага ачага. Сёння я хачу выказаць словы шчырай падзякі вам за тое, што добрасумленна выконваеце свае нялёгкія мацярынскія абавязкі, не шкадуеце сябе ў бясконцым клопаце пра дзяцей, унукаў. Нізкі вам паклон, дзякуй за працу, дабрыню і мудрасць, за сардэчную цеплыню, за любоў і цярпенне, за падтрымку і ўменне дараваць. Жадаю вам і вашым сем’ям шчасця, моцнага здароўя, дабрабыту.

Быць бацькам у вялікай сям’і складана, але ўклад мамы не параўнальны ні з чым. Быць шматдзетнай маці – гэта не проста вялікая праца, гэта сапраўдны душэўны подзвіг. І яны як ніхто дастойныя стаяць у гэты дзень на святочнай сцэне. Адзінаццаць шматдзетных матуляў атрымалі сёння віншаванні і падарункі ад кіраўнікоў арганізацый, у якіх яны працуюць.

Усіх матуляў са святам павіншавала намеснік старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Таццяна Нікіпорчык. Яна пажадала ўсім здароўя, цярпення, любові, а таксама падтрымкі і дапамогі Маці Божай.

Асаблівыя словы ўдзячнасці і глыбокай павагі гучалі ў гэты дзень для мамаў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, а таксама жанчын з самымі добрымі сэрцамі і ласкавымі рукамі – прыёмных мамаў. У нашым горадзе склалася добрая традыцыя ўшаноўваць на святочнай сцэне мам, якія сёлета сталі шматдзетнымі. Усе яны таксама атрымалі падарункі і гучныя апладысменты.

А якое ж свята без музыкі, песняў і танцаў! Музычныя падарункі ўсім мамам падрыхтавалі Ала Чарняўская, народны ансамбль песні і танца “Ятранка”, трыа гімназіі №1, квартэт “Вдохновение”, а таксама госці Дзятлаўшчыны – заслужаны акадэмічны харэаграфічны ансамбль “Харошкі”.

Святлана ГРЫШЫНА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Следующая новость

3 Комментарии

  • “Хорошки” – супер!!!

  • Не культура, а сплошное бескультурие. Зрители в верхней одежде сидят, аж стыдно за родной город. В каком еще городе такое можно увидеть?! Никогда в зал не пустят зрителя в куртке или пальто.

  • Люди сидели в куртках, потому что в зале было холодно.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации