8 ліпеня старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Васільевіч Краўцоў сустрэўся з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай вобласці. У актавай зале Ашмянскага райвыканкама адбылася прэс-канферэнцыя і цырымонія ўзнагароджання па выніках абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый газет, тэле- і радыёпраграм, журналістаў сродкаў масавай інфармацыі за 2014 год.
У Ашмянах да пачатку прэс-канферэнцыі журналісты наведалі гарадскія аб’екты сацыяльнай сферы: яслі-сад № 7, сярэднюю школу №1, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, новы гарадскі стадыён, нядаўна пабудаваны па праекце трансмежнага супрацоўніцтва, краязнаўчы музей ім. Ф.К. Багушэвіча, забудову новага жылога мікрараёна па вуліцы Барунскай.
Н. АВЯРЧУК