Якая спадчына засталася для моладзі Беларусі?
29 кастрычніка 2018 года Ленінскаму камсамолу спаўняецца 100 гадоў. З моманту ўтварэння ў 1918 годзе і да самароспуску арганізацыі ў 1991-ым “школу камсамола” прайшлі каля 200 мільёнаў савецкіх юнакоў і дзяўчат. Цяпер на лепшы вопыт работы з моладдзю ВЛКСМ раўняецца сучасная моладзевая арганізацыя нашай краіны – грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Ці ведаюць цяперашнія юнакі і дзяўчаты галоўныя гістарычныя факты з жыцця камсамолу? Ці памятае іх старэйшае пакаленне.
Праверце свае веды.
- У камсамол, згодна са статутам арганізацыі, прымалі:
а) з 18 гадоў;
б) з 14 гадоў;
в) з 16 гадоў.
- Колькі разоў на з’ездах камсамола выступіў Уладзімір Ленін?
а) адзін раз у 1920 годзе;
б) тры разы з моманту стварэння арганізацыі;
в) ні разу не выступіў.
- Прадоўжыце цытату Мікалая Астроўскага: “Разам з камсамольскім білетам мы атрымлівалі…
а) …упэўненасць у заўтрашнім дні”;
б) …білет на БАМ”;
в) … зброю і 200 патронаў”.
- Камсамолец, пазней вядомы дзіцячы пісьменнік, удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.
а) Аркадзь Гайдар;
б) Міхаіл Шолахаў;
в) Аляксей Талстой.
- Раман Мікалая Астроўскага, прысвечаны жыццю камсамольцаў, называецца:
а) “Маладая гвардыя”;
б) “Як закалялася сталь”;
в) “Народжаныя рэвалюцыяй”.
- Што такое маёўкі?
а) суботнікі, якія праходзілі ў маі;
б) масавыя святкаванні на прыродзе;
в) гальштукі, якія павязвалі новым членам ВЛКСМ.
- Якія мерапрыемствы ладзілі камсамольцы?
а) нядзельнікі па зборы металалому;
б) кватэрнікі з выпадку заканчэння працоўнага тыдня;
в) ранішнікі па падмятанні вуліц.
- Які рэкорд устанавіў аўтазаводзец Васіль Шубін?
а) прастаяў за станком двое сутак;
б) прыняў удзел у 18 камсамольскіх будоўлях;
в) выканаў заданне на 1550%.
- Як звалі камсамольца, які сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота ў гады Вялікай Айчыннай вайны?
а) Паўка Карчагін;
б) Аляксандр Матросаў;
в) Павел Марозаў.
- Які горад Беларусі паўстаў, дзякуючы ўдарнай камсамольскай будоўлі?
а) Столін;
б) Бяроза;
в) Белаазёрск.
- Якая песня стала гімнам ВЛКСМ?
а) “Взвейтесь кострами, синие ночи…”;
б) “И вновь продолжается бой…”;
в) “Вихри враждебные веют над нами…”.
- Датай стварэння БРСМ (пераемніка камсамола на тэрыторыі Беларусі) стала:
а) 19 студзеня 1999 года;
б) 6 верасня 2002 года;
в) 8 лістапада 2000 года.
Адказы: 1-б: 2-а; 3-в; 4-а; 5-б; 6-б; 7-а; 8-в; 9-б; 10-в; 11-б; 12-б.
Ірына КАЎКЕЛЬ