Кантралюем ціск – падаўжаем жыццё

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

25 ліпеня ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва з 11 да 13 гадзін будзе праводзіцца інфармацыйна-адукацыйная акцыя па прафілактыцы хваробаў сістэмы кровазвароту «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск». Дэвіз акцыі – «Кантралюем ціск – падаўжаем жыццё».

У ходзе правядзення акцыі будзе магчымасць gfмераць артэрыяльны ціск, даведацца пра індэкс масы цела, атрымаць кансультацыю спецыялістаў па правільнай методыцы яго вымярэння і прафілактыцы захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, а таксама атрымаць інфармацыйна-адукацыйныя матэрыялы і задаць пытанні па праблеме артэрыяльнай гіпертэнзіі. Запрашаем да ўдзелу ў акцыі па адрасе: горад Дзятлава, вуліца Кастрычніцкая, 56.

 

ДУ «Дзятлаўскі райЦГЭ»

УАЗ «Дзятлаўская ЦРБ»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *