Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Раймандса Веёніса з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Латвіі.

“Адносіны паміж нашымі дзяржавамі вызначаюцца дружалюбным і добрасуседскім характарам, зацікаўленасцю ў развіцці эканамічнага, гуманітарнага і культурнага дыялогу”, — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што дзейнасць Раймандса Веёніса на пасадзе Прэзідэнта Латвіі будзе садзейнічаць умацаванню беларуска-латвійскага супрацоўніцтва ў інтарэсах народаў дзвюх краін.

БелТА

About Author
administrator
View All Articles

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации