Раённая спартакіяда сярод выхаванцаў летнікаў установаў адукацыі раёна прайшла 20 чэрвеня на стадыёне “Колас” у Дзятлаве. Арганізатары мерапрыемства – аддзел адукацыі райвыканкама, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.
Спаборніцтвы прайшлі па розных відах спорту: міні-футболе, валейболе, піянерболе, настольным тэнісе, лёгкай атлетыцы, шашках, шахматах, дартсе.
Павітаў удзельнікаў спартыўных спаборніцтваў галоўны спецыяліст Дзятлаўскага райвыканкама Дзмітрый Ёда. Ён адзначыў, што лета – гэта лепшы час для адпачынку і аздараўлення. У юных спартсменаў з’яўляецца больш вольнага часу для развіцця і ўдасканалення майстэрскіх здольнасцей у спорце.
Дзяржаўны сцяг было даверана ўзняць выхаванцу дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы капітану каманды зборнай вобласці па хакеі “Залатая шайба”, пераможцу рэспубліканскіх спаборніцтваў Дзмітрыю Дзірвуку.
Затым каманды размясціліся на некалькіх спартыўных пляцоўках цэнтральнага стадыёна, спаборніцтвы праходзілі адначасова, тым самым падзялілі ўдзельнікаў па інтарэсах, сабралі вакол сябе балельшчыкаў і аматараў розных відаў спорту.
Удзел у спартакіядзе прынялі выхаванцы спартыўнага летніка “Алімпіец” з дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы №1 горада Дзятлава, удзельнікамі таксама сталі выхаванцы летнікаў “Юны археолаг” і “Эрудыт” гімназіі №1 горада Дзятлава, выхаванцы летніка “Усмешка” Раготнаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, “Здаравячок” Казлоўшчынскай сярэдняй школы, “Вясёлкі” Лявонавіцкага дзіцячага сада-базавай школы, “Вясёлкі” Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, “Алімпіец” Гезгалаўскай сярэдняй школы, “Сонейка” Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы, “Весяльчак” Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, “Лясная казка” Наваельнянскай сярэдняй школы, “Сузор’е адкрыццяў” Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы, “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы, “Лясная акварэлька” Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы і зборная каманда з дзіцячага аздараўленчага цэнтра “Баравічок”.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Стоит почитать:
Лідарства нашых валейбалістак
Летнік для будучых чэмпіёнаў
Лета-2018 у “Патрыёце”