Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ў ходзе праведзенага ў сельгасарганізацыях Мастоўскага, Свіслацкага, Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Ашмянскага, Лідскага і Дзятлаўскага раёнаў маніторынгу ходу корманарыхтоўкі ўстаноўлена, што ў шэрагу гаспадарак вобласці не прыняты належныя меры па своечасовым рамонце тэхнікі, падрыхтоўцы сянажных траншэй, выкананні тэхналагічнага рэгламенту нарыхтоўкі травяністых кармоў, забеспячэнні прыборамі кантролю за тэхналагічнымі параметрамі нарыхтоўваемай травяной масы.

У шасці гаспадарках Свіслацкага раёна не было нарыхтавана ніводнай тоны сенажу і сена. У Дзятлаўскім раёне аналагічная сітуацыя адзначалася ў КСУП “Слава працы”.

Не завершаны рамонт кормаўборачных камбайнаў у КСУП “Дварэц-Агра” і КСУП “Слава працы”.

Ёсць факты скажэння аператыўнай справаздачнасці як аб ходзе работ па рамонце кормаўборачнай тэхнікі, так і пра колькасць нарыхтаваных кармоў.

Адпаведна зводцы аб гатоўнасці тэхнікі ў гаспадарках Дзятлаўскага раёна на 28 мая 2018 года ў КСУП “Слава працы” было пяць кормаўборачных камбайнаў, з якіх гатовы да працы тры. Аналагічна была дадзена справаздача аб гатоўнасці трох з пяці наяўных касілак (фактычна спраўныя толькі дзве) і двух з чатырох наяўных грабляў (фактычна спраўныя толькі адны).

Па прычыне недастатковага кантролю з боку ветэрынарных спецыялістаў за падрыхтоўкай сянажных траншэй дапускаецца закладка кармоў у непадрыхтаваныя траншэі.

У шэрагу гаспадарак адсутнічаюць або знаходзяцца ў няспраўным стане прыборы для вызначэння тэмпературы і вільготнасці нарыхтоўваемай травяной масы.

Адзначаюцца факты невыканання тэхналагічнага рэгламенту нарыхтоўкі травяністых кармоў. У КСУП “Вензавец” бабова-зёлкавая маса паступала ў сіласна-сянажную траншэю в. Кашкалы пасля скошвання, без папярэдняга правяльвання, пры гэтым не выконваліся параметры велічыні рэзкі, што прывяло да самасагравання травяной масы да 45 градусаў.

Факты павышанай тэмпературы закладваемага корму, няякаснай трамбоўкі нарыхтоўваемага травянога корму былі адзначаны ў КСУП “Дварэц-Агра”.

Недастаткова надаецца ўвага правядзенню перазалужэння лугапашавых угоддзяў і закладцы насеннікаў шматгадовых траваў.

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці працягваецца кантроль за ходам нарыхтоўкі кармоў.

Аляксандр САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці

Стоит почитать:

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации