У сярэдняй школе №3 горада Дзятлава працуе летнік «Усмешка». Дзеці цікава бавяць час: гуляюць у «Лазертаг», для іх праводзяць дні здароўя, бяспекі і экскурсіі.
Тут адпачываюць 150 дзяцей ад 6 да 14 гадоў, сфарміраваны 6 даследчых атрадаў. Выхавальнікі летніка прапанавалі арыгінальную мадэль змены, якая носіць назву “KIDS гарадок”. Яны імкнуцца раскрыць творчыя здольнасці дзяцей, вялікая ўвага надаецца працоўнай дзейнасці школьнікаў, асаблівы накірунак выхавання – грамадска-патрыятычны: праводзіцца шмат мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы. Фізічныя здольнасці дзяцей рэалізуюцца ў гульнях, спаборніцтвах, эстафетах, спартыўных святах. У час працы летніка дзецям прапануецца прыняць актыўны ўдзел у вэб-квэстах, экскурсіях, віктарынах, акцыях.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Читайте также:
Цікавая сустрэча ў летніку “Эрудыт”
Сузор’е “Гульняманія” ў летніку “Усмешка” (СШ №1 горада Дзятлава)