28 мая на спартыўнай пляцоўцы сярэдняй школы №1 горада Дзятлава адбыўся раённы палявы злёт юных ратаўнікоў-пажарных “Ратаўнік-2018”. Арганізатары мерапрыемства – Дзятлаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённы камітэт ГА “БРСМ”. У палявым злёце прынялі актыўны ўдзел навучэнцы з чатырох агульнаадукацыйных школ раёна. У складзе кожнай каманды выступалі і хлопчыкі, і дзяўчынкі.
Праграма правядзення палявога злёту прадугледжвала некалькі відаў конкурсаў і спаборніцтваў.
Першым стаў конкурс “Палатачны гарадок”. Кожная з каманд- удзельніц змагла прадэманстраваць членам журы мастацкае і эстэтычнае афармленне ўнутранай тэрыторыі гарадка, парадак утрымання і арганізацыі па растаноўцы бытавых аб’ектаў.
Наступным стаў конкурс “Беларуская маладзевая грамадская арганізацыя ратаўнікоў-пажарных” – арганізацыя мая.
Кожная каманда прадэманстравала тэатралізаванае прадстаўленне аб дзейнасці моладзі па прапагандзе бяспекі жыццядзейнасці. Выступленні радавалі каларытам разнастайных музычных кампазіцый, арганічнымі танцамі ў фармаце флэшмоба.
Наступным стаў конкурс па аказанні першай медыцынскай дапамогі. У ім прынялі ўдзел дзяўчынкі, якія ў ходзе спаборніцтва вырашалі сітуацыйныя задачы, аказвалі першую медыцынскую дапамогу і падрыхтоўвалі пацярпелых да транспарціроўкі.
У конкурсе па распальванню вогнішча пераможцы вызначаліся па працягласці часу, патрачанаму камандамі з моманту падпальвання вогнішча да яго згарання.
Самым відовішчным стаў конкурс “Баявое разгортванне”. У ім прынялі ўдзел хлопчыкі і дзяўчынкі. Яны апраналі баявую вопратку ратаўніка, затым прыступалі да баявога разгортвання рабочай лініі для тушэння ўмоўнага пажару.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Стоит почитать:
5 Комментарии
Ребята молодцы.
В жизни подобные знания могут очень даже пригодиться.
За что посадили Кроша в изолятор? 🙂
За то, что много ел!
Первая школа рулит!!! ???