Летась грамадскае аб’яднанне “Беларускае таварыства інвалідаў па зроку” адсвяткавала 90-годдзе з дня ўтварэння. А сёлета свой 70-гадовы юбілей адзначае Гродзенская абласная арганізацыя ГА “БелТІЗ”. Ёсць нагода яшчэ раз узгадаць, для чаго было створана наша таварыства, якую карысць яно прыносіць людзям, а таксама расказаць пра самых таленавітых і актыўных членаў Дзятлаўскай “пярвічкі”.

Галоўнымі задачамі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку з’яўляюцца: сабраць разам людзей, аб’яднаных адной бядой, зацікавіць іх грамадска-карыснай работай, дапамагчы цікава арганізаваць вольны час, наладзіць быт. Дзятлаўская раённая арганізацыя ГА “БелТІЗ” з гэтымі задачамі паспяхова спраўляецца, бо тут сабраўся дружны калектыў аднадумцаў. Ёсць сярод членаў нашай пярвічкі і тыя, кім можна ганарыцца. Гэта жыхарка вёскі Явар Гэля Браніславаўна Красоцкая, дзятлаўчанкі Станіслава Іосіфаўна Чурай і Надзея Іванаўна Салановіч. Гэтыя жанчыны, нягледзячы на хваробу, ніколі не здаюцца. Яны актыўныя, няўрымслівыя, ідуць па жыцці з песняй і надзеяй.
Так, Гэля Браніславаўна Красоцкая захапляецца рукадзеллем: спрытна вяжа на спіцах і кручком. Вочы бачаць кепска, але рукі ніколі не памыляюцца за работай, у выніку з’яўляюцца прыгожыя адметныя вырабы. Шмат работ Гэлі Браніславаўны знаходзіцца ў школах, на выставах. Не адзін раз яварская майстрыха абараняла гонар Дзятлаўскага раёна на конкурсах і фестывалях. Свае веды і ўменні Гэля Браніславаўна Красоцкая актыўна перадае маладому пакаленню. А яшчэ яна вельмі любіць спяваць. Ніводнае свята ў сельгаскааператыве не абыходзіцца без яе ўдзелу. Разам са Станіславай Іосіфаўнай Чурай і Надзеяй Іванаўнай Салановіч Гэля Браніславаўна Красоцкая неаднаразова ўдзельнічала ў абласных музычных конкурсах і фестывалях.
Гэтыя жанчыны страцілі зрок ужо ў сталым узросце, але не зламаліся, не адчаяліся, а, наадварот, сваім аптымізмам і добрым настроем стараюцца падбадзёрваць іншых, нават здаровых людзей. Яны імкнуцца быць патрэбнымі, з’яўляюцца актыўнымі членамі грамадства. З іх, лічу, варта браць прыклад. Якія непрыемныя сюрпрызы не прынесла б жыццё, трэба знаходзіць ў сабе сілы выстаяць. Можна і варта адшукаць для сябе тую справу ці рамяство, якія дапамогуць самарэалізавацца і парадаваць іншых. У членаў нашай пярвічкі ёсць чаму павучыцца!

С. КРЭЙДЗІЧ,
старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ”

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации