Сёння, у Дзень Перамогі, у Дзятлаве прайшоў марш памяці, прымеркаваны да вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Удзельнікі шэсця трымалі ў руках фотапартрэты сваякоў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія загінулі на палях бітваў або памерлі ў пасляваенны час. Стартавалі ад Цэнтра культуры і народнай творчасці і прайшліся па вуліцы Міцкевіча да плошчы 17 Верасня.
Марш падтрымалі дзятлаўчане рознага ўзросту, выказваючы сваю падзяку героям вайны за мірнае неба.
“Бессмяротны полк” арганізаваў раённы камітэт грамадскага аб’яднання “БРСМ” у рамках моладзевай акцыі “І ў памяці навекі імёны”.
Юлія БАКУНОВІЧ