Задача: своечасова дапамагаць людзям

Падзеі

Старшыня Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Андрэй Сатараў расказаў аб выніках працы і пастаўленых задачах на год.

– Першага мая для прафсаюзаў – гэта дзень, калі падводзяцца вынікі зробленага за працоўны год. Якія яны ў раённых прафсаюзаў?

– Спецыфіка нашай працы шматгранная: гэта выкананне Пагаднення з Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам і наймальнікамі раёна, праца з калектыўнымі дагаворамі арганізацый і прывядзенне іх у адпаведнасць з нормамі Генеральнага, абласнога і раённага Пагаднення, маніторынг праблемных пытанняў у галіне аплаты працы, занятасці, сацыяльных гарантый, цэнаў, аховы працы. Так, былі праведзены маніторынгі па ахове працы ў перыяд уборачнай кампаніі ў сельскагаспадарчых арганізацыях  раёна. У маі 2017 года ў 16 арганізацыях праведзены маніторынг па ахове працы рэйдавай групай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ), па выніках якога выдадзена 16 рэкамендацый на ліквідацыю 126 выяўленых парушэнняў заканадаўчых актаў аб ахове працы. Вынікі працы рэйдавай групы разгледжаны на семінары, які быў праведзены па заканчэнні маніторынгу, а таксама на раённай камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму пры Дзятлаўскім райвыканкаме. Такі ж маніторынг пройдзе ў маі 2018 года.

Пастаянна праводзім работу па санаторна-курортным і турыстычным абслугоўванні членаў прафсаюзаў.

– З мая мінулага года ФПБ праводзіць “народны” маніторынг цэн на сацыяльна значныя тавары і паслугі. У чым заключаецце яго сутнасць?

– У Дзятлаўскім раёне такі маніторынг ажыццяўляецца ў дзвюх гандлёвых сетках. Адсочваецца дынаміка цэн па 98 таварных пазіцыях. Наша галоўная задача не проста адсачыць узровень цэн, а супаставіць атрыманыя даныя з узроўнем даходаў людзей, каб вызначыць, наколькі рост цэн адпавядае росту даходаў насельніцтва, ці дазваляе заработная плата купляць неабходныя прадукты, тавары і аплачваць паслугі.

– 22 верасня 2017 года ФПБ падпісала Пагадненне аб узаемадзеянні з Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь. Як гэта ўзаемадзеянне дзейнічае на раённым узроўні?

– Яно ўжо рэалізуецца на практыцы ў нашым раёне. Асноўны напрамак работы – гэта правядзенне сумесных прававых прыёмаў, якія праходзяць кожны апошні чацвер месяца. У 2018 годзе ў раёне сумесна з пракуратурай праведзены чатыры прыёмы, на якія звярнуліся дзевяць чалавек. Людзі звяртаюцца па пытаннях пенсійнага забеспячэння, падаўжэння кантракту з наймальнікам, выплат згодна з калектыўным дагаворам. На ўсе звароты дадзены кампетэнтныя адказы і аказана неабходная дапамога.

– Сёння адзначаецца Сусветны дзень аховы працы. Відавочна, што прафсаюзы шмат робяць у гэтым кірунку.

– Пытанне аховы працы – адно з асноўных у дзейнасці прафсаюзаў. Толькі за 2017 год тэхнічныя інспектары працы ФПБ правялі больш за 8 тысяч праверак, выявілі больш за 64 тысячы парушэнняў патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы. Па выніках праведзеных маніторынгаў тэхнічная інспекцыя працы выдае наймальнікам рэкамендацыі з устаноўленымі тэрмінамі ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

– Што пажадаеце дзятлаўчанам напярэдадні свята працы?

– Шчыра ўсіх віншую з Першамаем. Няхай ваша праца будзе ацэнена дастойна. Мірнага неба і поспехаў у справах.

Таццяна ГРЫЦУК

Охрана труда, цены и жировки: председатель ФПБ Михаил Орда ответил на вопросы трудящихся

Председатель ФПБ Михаил Орда встретился с коллективом Дятловского сыродельного завода

ФПБ и Министерство информации провели в Минске форум для региональных журналистов



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *