27 красавіка ў Дзятлаве на стадыёне “Колас” адбыўся раённы этап рэспубліканскага турніру па футболе “Кубак COCA-COLA. Уступай у гульню!” сярод хлопчыкаў і дзяўчынак.
Удзел у ім прынялі футбалісты з 10 школ раёна. Судзейская калегія правяла жараб’ёўку, тым самым падзяліла каманды хлопчыкаў і дзяўчынак па падгрупах. На пачатку мерапрыемства ўсіх гасцей і ўдзельнікаў спаборніцтваў павітаў галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Ёда, пажадаў актыўнай гульні і перамог. Узняцце нацыянальнага флага даверылі капітану каманды Хвінявіцкай школы Вікторыі Скрабко і капітану каманды гімназіі №1 г.Дзятлава Аляксандру Гуговічу.
Затым каманды пачалі гульню на некалькіх пляцоўках.
У спаборніцтвах сярод хлопчыкаў 1-е месца заняла сярэдняя школа №3 г.Дзятлава, 2-е месца – Наваельнянская СШ, 3-е месца атрымала каманда гімназіі №1 г.Дзятлава. Сярод дзяўчынак 1-е месца дасталося сярэдняй школе №3 г.Дзятлава, 2-е месца – Казлоўшчынскай СШ, 3-е месца атрымала каманда сярэдняй школы №1 г.Дзятлава. Віншуем пераможцаў і ўсіх удзельнікаў футбольнага турніру!
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Стоит почитать:
Дзяўчынкі супраць хлопчыкаў сыгралі ў “Футбол у вёсцы”