Святлана Іванаўна Семяновіч працуе медыцынскай сястрой у траўматалагічным аддзяленні Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Стаж яе работы складае ўжо дваццаць тры гады. Сёлета за добрасумленную працу імя Святланы Іванаўны занесена на раённую Дошку гонару.
У школьныя гады, разважаючы над пытаннем: “Кім быць?”, яна вагалася паміж двумя галінамі: музыкай і медыцынай. Закончыўшы музычную школу па класе віяланчэлі, прафесійны выбар Святлана Іванаўна зрабіла ўсё ж такі на карысць медыцыны. І вырашальным тут стала жаданне дапамагаць людзям.
Пасля заканчэння Слонімскага медыцынскага вучылішча, Святлана, ураджэнка Слоніма, па размеркаванні была накіравана працаваць у Дзятлаўскую раённую бальніцу, стала медсястрой траўматалагічнага аддзялення. Асвойваць на практыцы прафесію, узгадвае жанчына, ёй дапамагалі вопытныя медыцынскія работнікі, у ліку якіх яна называе імёны Іосіфа Іванавіча Чарнушэвіча, Тамару Міхайлаўну Самайловіч, Мірона Браніслававіча Шмыгіра, Валянціны Мікалаеўны Дэйка.

IMG_8920
Цяпер Святлана Іванаўна — ужо сама медыцынская сястра са шматгадовым вопытам работы. І галоўным у ёй яна лічыць дабрыню і чуласць да пацыентаў, увагу да іх.
Увогуле, у жыцці Святлана Іванаўна кіруецца прынцыпам: “Трэба ставіцца да людзей так, як ты хочаш, каб яны ставіліся да цябе”. А яшчэ жанчына лічыць, што трэба быць аптымістам: ” Усё праходзіць, і чорная паласа абавязкова змяняецца белай”.
Выбраўшы медыцынскую справу, Святлана Іванаўна дапоўніла сямейную дынастыю ў прафесіі. Медыкам працуе яе дзядзька, яго жонка. Гэтую прафесію абрала і дачка Святланы Іванаўны — Іна, цяперашняя студэнтка Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта.
Такім чынам, Дзень медыцынскай сястры для Святланы Іванаўны з’яўляецца сямейным святам. Усім сваім калегам яна жадае перш за ўсё здароўя, добрых узаемаадносінаў у калектыве — як залог паспяховай і зладжанай працы на ніве захавання людзей.
А. ДУБРОЎСКАЯ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации