Два гады таму Дзятлаўскі райвыканкам і гміна Кшымув Рэспублікі Польшча заключылі Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж дзвюма адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі. Гэта супрацоўніцтва рэалізоўваецца ў сферах сельскай гаспадаркі, прамысловасці, гандлю, аховы навакольнага асяроддзя, культуры, сацыяльнай сферы, спорту і турызму. Адным з важных момантаў падтрымання адносінаў паміж двума бакамі, якія заключылі дагавор, з’яўляецца правядзенне перыядычных сустрэч з мэтай абмену вопытам.
Менавіта таму на Дзятлаўшчыну наведала дэлегацыя з Польшчы. У гасцей ёсць 4 дні, каб пазнаёміцца з нашым раёнам.

Госці наведалі дзіцячае аддзяленне “Баравічок” філіяла “Санаторый “Радон”

Потым – сацыяльна-педагагічны цэнтр у Дзятлаве.

Наведалі Дзятлаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Гасцей павіталі вучні сярэдняй школы №1 горада Дзятлава.

У Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці госці ўбачылі, як адбываецца арганізацыя дадатковай адукацыі навучэнцаў школ.

Трэба ўдакладніць, што ўсяго ў Беларусь цяпер прыехалі 40 чалавек з Польшчы: некалькі дэлегацый з Вялікапольскага ваяводства. Акрамя Дзятлава, яны наведалі Кобрын, Валожын і Зэльву.
Вядома, візіт палякаў у Дзятлаўскі раён будзе паўтарацца яшчэ не раз, і яны таксама шчыра чакаюць беларусаў да сябе ў госці.
Юлія БАКУНОВІЧ
2 Комментарии
Рады, что на Дятловщине есть что посмотреть
Ну, а почему нет. Тут море интересных мест: и музеи, и костел, санатории, зубры, агроусадьбы, озера, скоро турслеты начнутся на Молчадке даже международные — красотища!