Пытанне да натарыуса: збіраемся набываць дом. Чуў ад знаёмых, што дагавор куплі-продажу лепш аформіць у натарыуса. Ці будзе такі дагавор гарантыяй абароны маіх правоў?
Адказвае натарыус Гродзенскай натарыяльнай акругі Любоў Аўсіевіч:
– Пры афармленні здзелкі з нерухомасцю з удзелам натарыуса зніжаецца верагоднасць махлярскіх дзеянняў і рызыка па ануляванні дагавора ў судзе. Натарыус правярае ўсе дэталі дагавора, высвятляе гісторыю аб’екта, наяўнасць забаронаў, арыштаў і іншых абставінаў. Каб удзельнікі здзелкі засцераглі сябе ад негатыўных наступстваў, натарыус патлумачыць бакам прававыя наступствы ажыццяўляемай імі здзелкі, пракантралюе і ўпэўніцца, што бакі маюць поўны пакет належным чынам аформленых дакументаў, неабходных для ажыццяўлення здзелкі, установіць асобы грамадзян па іх дакументах і вызначыць іх дзеяздольнасць. Натарыус складае праект дагавора і гарантуе яго законнасць.
Ірына СТЫРНІК
Стоит почитать:
Минтруда подготовит перечень трудных жизненных ситуаций в помощь местным комиссиям