У Дзятлаўскім райЦГЭ прайшло чарговае пасяджэнне “круглага стала”. Галоўнай тэмай стала шаленства.

Доктар-эпідэміёлаг Мікалай Дзядовіч расказаў прысутным пра прыкметы захворвання і даў рэкамендацыі, як паводзіць сябе пры кантакце з хворымі жывёламі.

Так, узбуджальнік шаленства – спецыфічны вірус, які змяшчаецца ў сліне хворай жывёлы. Захавальнікам віруса ў прыродзе з’яўляюцца дзікія драпежныя жывёлы (ваўкі, лісіцы, яноты). Ад дзікіх жывёл могуць заразіцца шаленствам хатнія жывёлы і людзі.

Характэрныя прыкметы захворвання жывёлы: слінацячэнне, агрэсіўнасць, параліч. Шаленства жывёл можа працякаць у буйнай і спакойнай форме. Пры спакойнай форме шаленства стадыі ўзбуджэння зусім не бывае ці яна слаба выяўленая. Смерць звычайна наступае пры паралічы на 2-3 дзень захворвання.

Заражэнне адбываецца праз укус, драпанне або сліну шалёнай жывёлы. Заразіцца можна і пры разделцы туш хворых дзікіх жывёл, забітых у час палявання. Найбольш небяспечныя бадзяжныя сабакі і каты.

У выпадку ўкусу жывёлы трэба адразу правесці першасную апрацоўку раны – старанна прамыць яе на працягу не менш чым 15 хвілін струменем вады з мылам; апрацаваць краі раны 5% настойкай ёду; накласці стэрыльную павязку і хутка звярнуцца ў медыцынскую ўстанову.

Асноўным сродкам барацьбы з шаленствам сярод людзей з’яўляецца вакцынацыя, неабходнасць прызначэння якой вызначаецца доктарам. Поспех прышчэпак залежыць ад іх своечасовасці.

Свае пытанні доктару-эпідэміёлагу задалі ўдзельнікі “круглага стала”: загадчыца аддзялення Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк; намеснік начальніка упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама Алена Навічэнкава; метадыст Дзятлаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Наталля Пазняк; загадчыца аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Лукіянец.

Таксама размову пра шаленства падтрымаў ветэрынар Дзятлаўскай раённай ветстанцыі Станіслаў Вайчэцкі. Ён адзначыў, што адразу жывёлу, у якой ёсць прызнакі шаленства, забіваць нельга: трэба паназіраць за ёй 10 дзён і дакладна ўпэўніцца ў стане здароўя жывёлы.

Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі мерапрыемства абмеркавалі яшчэ адну сур’ёзную праблему – туберкулёз. Намеснік галоўнага доктара Рэспубліканскай туберкулёзнай бальніцы “Наваельня” Віктар Сямашка расказаў, што ў Дзятлаўскім раёне ў мінулым годзе былі выяўлены 9 хворых на туберкулёз, у 2016 іх было 22. Ужо ў бягучым годзе ў раёне на туберкулёз захварэлі 4 чалавекі: 3 з Дзятлава і 1 з Казлоўшчыны.

Па словах Віктара Сямашкі, у краіне 2 гады таму з’явіліся новыя лекавыя сродкі, якія дапамагаюць вылечыцца ад нядуга.

 

Юлія БАКУНОВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации