У Дзятлаве прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод каманд сілавых структур, прысвечаныя памяці Івана Талерчыка (міліцыянера, які загінуў пры выкананні службовых абавязкаў). Арганізатарам турніру стаў раённы камітэт ГА “БРСМ”.

На валейбольнай пляцоўцы сустрэліся тры каманды: супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, папраўчай калоніі-пасялення №26 аграгарадка Гезгалы, раённага аддзела Дэпартамента аховы.

Спартыўная баталія за першае месца разгарнулася паміж камандай ратаўнікоў і “соваў”, бо каманда супрацоўнікаў калоніі крыху саступіла ім па ачках.

Да перамогі ў турніры ўпэўнена “ішлі” ратаўнікі, якія ўжо ў першым тайме з невялікім адрывам (25:22) сталі лідарамі. Перавагу з лікам 27:25 ім удалося адстаяць і ў другім тайме, адпаведна і атрымаць галоўны прыз і грамату раённага камітэта ГА “БРСМ” за першае месца. Каманда супрацоўнікаў аховы заняла другое месца. “Бронза” турніру дасталася спрацоўнікам папраўчай калоніі-пасялення №26 аграгарадка Гезгалы.

Кацярына ХІЛІМОНЧЫК,
першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”

Стоит почитать:

Вясновыя спаборніцтвы

Команда «Орлята» Щучинского района стала победителем Республиканских соревнований «Золотая шайба» (юноши 2004-2006 г.г.р.)

 

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации