Прайшло 75 гадоў з дня трагедыі беларускай вёскі Хатынь. Падобныя страшныя падзеі ў час вайны не абышлі і наш раён.

У вёсцы Вялікая Воля загінулі 364 чалавекі, у Трахімавічах жорстка знішчылі 142 чалавекі, у вёсцы Гарадкі 367 чалавек не змаглі выжыць.

22 сакавіка мітынг-рэквіем прайшоў каля мемарыялаў у гэтых вёсках. Ушанаваць памяць тых, хто загінуў ад фашысцкіх нападаў, сабраліся работнікі сельсаветаў, навучэнцы і настаўнікі школ, работнікі культуры, актывісты раёна.

Гітлераўцы спалілі сотні падобных населеных пунктаў за гады акупацыі на беларускай зямлі. У адрозненне ад многіх знішчаных месцаў, вёскі Вялікая Воля, Трахімавічы і Гарадкі “жывуць” і цяпер, нагадваючы пра мужнасць ахвяраў вайны і пра тое, як каштоўна жыць у мірны час.

Юлія БАКУНОВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации