17 сакавіка, у шосты школьны дзень, вучні, іх бацькі і педагогі Казлоўшчынскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у раённай валанцёрскай акцыі “Дзень добрых спраў”.

Валанцёрскі атрад школьнікаў “Добрае сэрца”, а таксама дарослыя здзейснілі сапраўды добрыя справы. Яны наведалі адзінокіх і адзінока пражываючых людзей у гарадскім пасёлку Казлоўшчына, вёсках Падвялікае, Скрундзі, аграгарадку Войневічы. Дзяўчаты і хлопцы навялі парадак у іх дамах, падгрэблі і прыбралі смецце ў дварах, разам з бацькамі і настаўнікамі накалолі і нанасілі дроў, паправілі плот, які ўпаў, купілі неабходныя прадукты харчавання.

Гэты дзень пакінуў у душах пажылых людзей не толькі падзяку, але і спакой ад таго, што яны не забытыя.

Марыя  СЕМЧАНКА,
член валанцерскага атрада “Добрае сэрца”

Стоит почитать:

«С добром, с любовью и весной!»

Слова аб зямлі Яварскай

 

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации