Прыгатаванне ежы займае шмат часу, таму многія робяць гэта загаддзя, каб потым проста разагрэць. Але многія прадукты паўторна разаграваць нельга. Напрыклад, рыс, бульбу і нават супы.

Таксама нельга разаграваць курыцу. Кожны раз, калі падаграваецца ўжо гатовая курыная грудка, унутры валокнаў мяса запускаецца працэс дэнатурацыі. Бялкі пад уздзеяннем высокай тэмпературы пачынаюць плавіцца, іх малекулярная структура мяняецца. У выніку яны губляюць сваю галоўную якасць – растваральнасць. Бялкі перастаюць засвойвацца ў арганізме і стрававальная сістэма ўзмацняе выпрацоўку жоўці, каб растварыць зацвярдзелыя бялкі.

Кураціна, дарэчы, лічыцца дыетычнай, бо ў ёй суадносіны бялкоў і тлушчоў на карысць першых. Гэта датычыцца і індычкі. Астатнія віды мяса ўтрымліваюць нашмат больш тлушчоў, з-за гэтага мяса можна разаграваць неаднаразова.

Грыбы – таксама бялковы прадукт, таму і яны разбураюцца пад уздзеяннем высокай тэмпературы. З бульбы ўжо пасля другога разагрэву прападуць вітаміны. Рыс утрымлівае споры васковых бактэрый. Пры першай варцы яны не гінуць.

Морква, сельдэрэй, шпінат і буракі – чэмпіёны сярод агародніны па колькасці нітратаў. Але пры паўторным награванні нітраты ператвараюцца ў канцэрагены, якія здольны выклікаць розныя мутацыі. У прыватнасці, яны атакуюць гемаглабін, ператвараючы яго ў метгемаглабін, які ўжо не здольны пераносіць кісларод.

Курыны булён ці боршч у крайнім выпадку рэкамендуюць замарозіць. Лёд крышталізуе структуру ўсіх інгрэдыентаў, таму суп, які трэба будзе падаграваць на невялікім агні, у талерцы акажацца быццам толькі прыгатаваны.

Наталля ЖЫХ,
доктар-тэрапеўт Дзятлаўскай ЦРБ.
Наталля ЮРЭНЯ,
валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ

Предыдущая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации