14 сакавіка ў Гродзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў пройдзе адбор на Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні “Маладзечна-2018”.
15 сакавіка у Гродзенскім абласным драматычным тэатры адбудзецца ўрачысты сход і святочны канцэрт “Мая Радзіма – Беларусь”, прысвечаныя Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
З 15 сакавіка ў Гродзенскім абласным метадычны цэнтры народнай творчасці (г. Гродна, вул. Савецкая, 8) будзе працаваць персанальная выстава іўеўскага мастака-акварэліста Івана Струкава “Саюз зямлі і вады”.
Выстава будзе праходзіць да канца сакавіка.
17 сакавіка можна будзе паглядзець тэатральна-ілюзіённае шоу “Сон чараўніка” (г. Гродна, “Гродзенскі абласны драматычны тэатр”).
17 сакавіка пройдзе дабрачынны канцэрт па зборы сродкаў на рэканструкцыю воінскага пахавання і скульптуры “Журботная маці” ў в. Княжаводцы. Мерапрыемства пройдзе ў Мастоўскім раённым цэнтры культуры.
17 сакавіка ў аграгарадку Вялікае Сяло Свіслацкага раёна адбудзецца раённы конкурс “Я – Жанчына!”.
17 сакавіка ў Шчучынскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасціпройдзе спектакль-шоу “Калабанга. Прывітанне, Інтэрнэт.by”.
17-18 сакавіка – абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” (г. Іўе, г. Ваўкавыск).
18 сакавіка ў аграгарадку Беняконі Воранаўскага раёна адбудзеццасвята святога Язэпа “Птушынае вяселле”.
Таццяна ГРЫЦУК