10 сакавіка 1948 года ў горадзе Навагрудку ў сям’і настаўнікаў Васіля і Ганны Івашкіных нарадзілася дзяўчынка Рыма, якая расла, вучылася ў школе, а закончыўшы яе выбрала прафесію сваіх бацькоў. У 1968 годзе паступіла ў Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Янкі Купалы на факультэт пачатковых класаў.

Так як вайна бацьку падарвала здароўе і ён хварэў, Рыме Васільеўне як старэйшай сярод сясцёр прыйшлося рана пачаць працоўную дзейнасць і вучыцца на завочным аддзяленні. З 1966 па 1971 год яна працавала старшай піянерважатай, настаўніцай рускай мовы і літаратуры на Навагрудчыне.

У 1973 годзе Рыма Нячай пераехала з мужам у Дзятлаўскі раён. Спачатку працавала старшай піянерважатай, настаўніцай рускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ў Нагародавіцкай васьмігадовай школе, затым выхавальнікам групы падоўжанага дня, настаўніцай пачатковых класаў у Раготнаўскай школе, сем гадоў адпрацавала ў Яварскай СШ, а з 1986 па 2004 год – у Вензавецкай сярэдняй школе. Такі складваўся лёс, бо мужа пераводзілі з аднаго месца работы на другое.

Настаўніцы пачатковых класаў у свой час была прысвоена вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя. За дасягнутыя поспехі ў рабоце яна ўзнагароджана граматамі і дыпломамі раённага і абласнога значэння.

Рыма Васільеўна разам з мужам Аляксандрам Піліпавічам выгадавалі дваіх дзяцей – сына Андрэя і дачку Ганну, якія прадоўжылі працоўную дынастыю педагогаў. Андрэй працуе ў Гродзенскай абласной спартыўнай школе трэнерам па боксе, Ганна — дацэнт кафедры музычнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Бабуля з дзядулем дапамагаюць выхоўваць траіх унукаў — Аляксея, Алену і Арцёма.

Калі ідзеш з Рымай Нячай па вуліцах горада Дзятлава, то складваецца такое  ўражанне, што яе ведаюць усе. З ёю вітаюцца, цікавяцца аб здароўі.

Паважаную Рыму Васільеўну, віншуем з юбілеем. Няхай жыццё праходзiць без клопатаў,  нiколi не ведайце смутку і гора. Жадаем, каб побач былi верныя сябры, родныя людзi.

Калектыў Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Стоит почитать:

Працаваць – значыць працаваць добрасумленна

Марафонка Галіна Карнацэвіч

Жыццё ў яркіх фарбах

 

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці
Працуюць тэлефоны гарачай лініі

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации