Ітак, у стартавым матчы Слонім перамог Дзятлава – 4:1.
Шчучын вельмі ўдала пачаў матч супраць Мастоў. 2:0. Але гэта быў толькі пачатак. Масты, хоць і гулялі ўсяго дзвюма пяцёркамі, наладзілі супраціўленне. І прайгралі годна – 4:6.
Затым адбыўся матч, як цяпер бачыцца, фаварытаў турніру: Слонім – Ашмяны. Слонім перамог – 5:4.
Дзятлава рэабілітавалася ў матчы супраць Мастоў – 4:2 на карысць дзятлаўчан.
А ў канцы першага дня турніру Ашмяны буйна абыгралі Шчучын – 7:2.
Заўтра – працяг хакейных баталій. Першы матч дня прызначаны на 11 гадзін.
Дзятлава – Масты. 4:2.
Ашмяны настойліва атакавалі Шчучын праз увесь матч.
І забівалі…
Б. Варна