З ініцыятывы Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў сакавіку ў Мінску прайшоў форум працоўнай моладзі. Праграма мерапрыемства ўключала экскурсію па ААТ “Мінскі завод колавых цягачоў”, прэзентацыю работы пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” гэтага прадпрыемства, адкрыты дыялог “Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня”, цырымонію ўзнагароджання лепшых прадстаўнікоў працоўных калектываў.

Сярод дэлегатаў з Гродзеншчыны нагрудным знакам ГА “БРСМ” “За поспехі ў працы” быў узнагароджаны наш зямляк Дзмітрый Дзмітрыевіч Жых, механізатар СВК “Граніт-Агра”, які з 2007 года неаднаразова станавіўся прызёрам раённых моладзевых спаборніцтваў на жніве, а па выніках 2014 года стаў абласным лідарам. Такую ж узнагароду атрымала дэлегат са Шчучынскага раёна Алена Іосіфаўна Скорб, настаўніца пачатковых класаў Дзямброўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Ганаровую грамату Цэнтральнага камітэта і залаты значок ГА “БРСМ” уручылі Вользе Вячаславаўне Колб, начальніку ўчастка па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання цэха рамонтна-тэхнічнага абслугоўвання ААТ “Белкард”.

Таксама лідары Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі заклалі яблыневы сад на месцы, дзе ў гады фашысцкай акупацыі знаходзіўся лагер смерці “Трасцянец”. Такім чынам , працоўная моладзь прадпрыемстваў і арганізацый падтрымала новы патрыятычны праект “Кветкі Вялікай Перамогі”, прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Сімвалічна і тое, што былі высаджаны 70 яблыневых дрэўцаў.

Для ўдзельнікаў форуму адбыўся канцэрт аркестра пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга і праграма “Уладзімір Высоцкі. Лепшае”.

Падрыхтавала да друку І. ЛЕАНІДАВА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
К 40-летию со дня аварии на Чернобыльской АЭС. Афиша
Европейская неделя иммунизации
О роли профилактических прививок
Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации