У лютым раённы моладзевы атрад аховы правапарадку імя Івана Талерчыка адзначыў свой чарговы “дзень нараджэння”. З гэтай нагоды адбыўся ўрачысты прыём ва ўдзельнікі атрада навучэнцаў старэйшых класаў Наваельнянскай сярэдняй школы. Першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык і начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама Віктар Петрукевіч уручылі пасведчанні дзесяці навучэнцам установы адукацы ў прысутнасці іх равеснікаў і педагогаў.

Не адносіцца да новых абавязкаў фармальна, а стаць надзейнымі памочнікамі адміністрацыі школы і праваахоўнікаў заклікаў “навабранцаў” Віктар Петрукевіч. Ён нагадаў навучэнцам, што добрыя справы на карысць краіны – абавязак кожнага грамадзяніна. Таксама начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх правёў з прысутнымі прафілактычную размову на тэму “Бяспека ў інтэрнэт-прасторы і падлеткавыя кіберзлачынствы”, назваў прыклады правапарушэнняў з выкарыстаннем высокіх тэхналогій, характэрных для непаўналетніх.

Аб тым, што ўяўляе сабой атрад, якія яго задачы і мэты, а таксама правы і абавязкі кожнага, хто ўступіў у яго, расказала Кацярына Хілімончык. Моладзевы лідар падкрэсліла, што ў выпадку добрасумленнага выканання членамі моладзевага атрада аховы правапарадку сваіх абавязкаў раённы камітэт ГА “БРСМ” і раённы аддзел унутраных спраў могуць хадайнічаць пра паступленне ва ўстановы адукацыі міліцэйскага, ваеннага профілю або Міністэрства надзвычайных сітуацый сваіх дружыннікаў, выдаць ім характарыстыкі. Моладзевы атрад аховы правапарадку ў нашым раёне дзейнічае даўно. Старэйшае яго звяно – працоўная моладзь, сярэдняе – вучні старэйшых класаў. На Дзятлаўшчыне ўжо ёсць прыклады паступлення былых удзельнікаў атрада ў навучальныя ўстановы МУС Рэспублікі Беларусь. І пра сваю будучыню паклапаціцца можна ўжо сёння.

У Беларусі моладзевыя атрады аховы правапарадку ўпершыню з’явіліся ў 2004 годзе. Цяпер патрыятычная дзейнасць, ахова правапарадку і прафілактыка правапарушэнняў у моладзевым асяроддзі з’яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў работы ГА “БРСМ”. Удзельнікі МААП на працягу многіх гадоў аказваюць дапамогу супрацоўнікам праваахоўных органаў у забеспячэнні грамадскага парадку ў час правядзення масавых мерапрыемстваў.

Напрыканцы сустрэчы некаторыя з прысутных у зале навучэнцаў пацікавіліся ў гасцей, ці могуць і яны ўступіць у атрад.

– Гэта магчыма, – адказала Кацярына Хілімончык, – калі у вас выдатныя паводзіны, станоўчая характарыстыка і вы не прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці.

Ірына КАЎКЕЛЬ
Фота аўтара

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации