Абласная інфармацыйная група, якую ўзначаліў дырэктар гандлёвага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблсаюздрук” Павел Скрабко, сустрэлася з жыхарамі Жукоўшчынскага сельскага савета, а ў другой палове дня ў сярэдняй школе №1 горада Дзятлава – з работнікамі адукацыі.

Павел Скрабко расказаў прысутным аб выніках работы і дасягненнях Гродзенскай вобласці за апошнія пяць гадоў, узгадаў самыя значныя інвестпраекты пяцігодкі, акрэсліў задачы надалей.

Намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне Іван Гірык нагадаў, што падатковая палітыка з’яўляецца неад’емнай часткай сацыяльна-эканамічнай палітыкі краіны, таму развіваецца і змяняецца разам з прыярытэтамі дзяржавы. Паляпшэнню дзелавога клімату ў Беларусі паспрыялі прынятыя ў апошні час нарматыўныя дакументы Кіраўніка дзяржавы, скіраваныя на лібералізацыю эканомікі і стварэнне ўмоваў для развіцця бізнэсу. Сярод іх Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь N345 ​​“Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання”, які спрасціў парадак падаткаабкладання індывідуальных прадпрымальнікаў і арганізацый, што ажыццяўляюць такую ​​дзейнасць на тэрыторыі сельскай мясцовасці і малых гарадскіх паселішчаў. Указ №337 “Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асобаў” істотна пашырыў пералік відаў дзейнасці, якія грамадзяне маюць права ажыццяўляць без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Указ №364 “Аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці” скіраваны на развіццё народных промыслаў, захаванне і памнажэнне традыцый ручной працы, далучэнне працаздольнага насельніцтва да эканамічнай дзейнасці за кошт стварэння дадатковых умоваў для самазанятасці. Указ №365 “Аб развіцці аграэкатурызму” спрыяе развіццю аграэкатурызму ў нашай рэспубліцы, што садзейнічае павышэнню як турыстычнай прывабнасці краіны, так і ўключэнню ў эканамічную дзейнасць насельніцтва, якое пражывае на тэрыторыі сельскай мясцовасці. Для развіцця прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымулявання дзелавой актыўнасці ў Беларусі прыняты Дэкрэт Прэзідэнта №7 “Аб развіцці прадпрымальніцтва”.

Інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Бобін звярнуўся да прысутных з заклікам не выходзіць на тонкі лёд і сачыць, каб гэтага не рабілі дзеці. У 2017 годзе ў Рэспубліцы Беларусь патанулі 375 чалавек (з іх 92 – непаўналетнія), у Гродзенскай вобласці – 44 чалавекі (з іх 3 – дзеці), у Дзятлаўскім раёне патануў адзін чалавек. З 2004 па 2017 год у раёне патанула 66 чалавек, з іх 2 – дзеці. 59 чалавек патанулі ў нецвярозым стане.

У 2018 годзе ў Беларусі на лёдзе ўжо загінулі 9 чалавек (6 рыбакоў, 2 дзіцяці, якія выйшлі на тонкі лёд, і дарослы чалавек, які катаўся на каньках), 32 чалавекі цярпелі бедства, але былі выратаваны.

Ірына СТЫРНІК
Фота аўтара

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации