12 лютага 2018 года з 10 да 13 гадзін ваенны камісар Дзятлаўскага раёна падпалкоўнік Генадзь Тадэвушавіч Суравец правядзе “Прамую тэлефонную лінію” па тэме: “Пытанні сацыяльнай абароны ветэранаў і інвалідаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаваў, вайскоўцаў, ваенных пенсіянераў і членаў іх сем’яў. Прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве. Парадак і падставы для замены вайсковай службы альтэрнатыўнай”.
Патэлефанаваўшы па нумар 2-11-15, вы атрымаеце адказы на хвалюючыя вас пытанні, а таксама можаце выказаць свае заўвагі і прапановы.
Ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна