Дзятлаўскі раённы аддзел Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь паведамляе, што выплата абавязковых страхавых узносаў у бюджэт фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (далей – ФСАН) за 2017 год, ажыццяўляецца не пазней за 1 сакавіка 2018 года.

Індывідуальныя прадпрымальнікі, натарыусы і адвакаты самастойна выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт ФСАН з дня пастаноўкі іх на ўлік у якасці плацельшчыкаў у органах Фонду незалежна ад таго, ажыццяўляюць яны прадпрымальніцкую дзейнасць ці не.

Незалежна ад віду падатку, які выплачваецца, і (або) сумы атрыманага даходу, устаноўлены мінімальны плацеж абавязковых страхавых узносаў у бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва – 35% ад сумы памераў мінімальнай заработнай платы, устаноўлены і праіндэксаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам.

У 2017 годзе ў Рэспубліцы Беларусь памер месячнай мінімальнай заработнай платы склаў 265,00 рублёў, памер страхавых узносаў адпаведна 92,75 рублёў у месяц.

У цэлым за 2017 год мінімальная сума абавязковых страхавых узносаў у бюджэт ФСАН, якая падлягае выплаце індывідуальнымі прадпрымальнікамі, натарыусамі і адвакатамі, складае 1113,00 рублёў.

Маюць права не выплачваць абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва:

– індывідуальныя прадпрымальнікі, якія адначасова з ажыццяўленнем прадпрымальнiцкай дзейнасцi працуюць; з’яўляюцца атрымальнікамі пенсій; маюць права на дапамогу па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў; атрымліваюць прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, атрыманую на дзённай форме навучання;

– натарыусы, адвакаты, якія адначасова з ажыццяўленнем натарыяльнай, адвакацкай дзейнасці з’яўляюцца атрымальнікамі пенсій; маюць права на дапамогу па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў.

Увага

З 1 студзеня 2016 года iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якія з’яўляюцца замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, АБАВЯЗАНЫ выплачваць страхавыя ўзносы ў бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца ў Дзятлаўскі раённы аддзел Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, д. 5а. Тэлефоны: 8(01563) 2-12-72, 2-50-62

Марыя ЖЫДКО,
начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны  насельніцтва

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации