У суботу, 3 лютага, прайшоў другі тур чэмпіянату Гродзенскай вобласці па жаночым валейболе ў 1-й лізе. Дзеючы чэмпіён каманда Дзятлава чарговы матч турніру правяла зноў на выездзе – у Ашмянах.  Перамаглі без варыянтаў, адзначыў трэнер каманды Васіль Русін – 3:0 (25:10, 25:5, 25:10).

У гэтым матчы дэбютавалі ў гульнях за нашу каманду Таццяна Макарчык (Курман), якая працуе на дзятлаўскім “Алгоні”, і Кацярына Барысенка з Хвінявічаў. Кацярыне на пляцоўцы вызначылі пазіцыю лібера.

Першапачатковы прагноз спраўджваецца: у групе “А” фаварытамі з’яўляюцца каманды Дзятлава і Ліды. Лідчанкі ў суботнім матчы дома лёгка перамаглі саперніц з Астраўца – 3:0. Такім чынам, пасля двух тураў чэмпіянату каманды Дзятлава і Ліды, набраўшы максімальную колькасць ачкоў – па 6, дзеляць першае-другое месцы ў групе.

Хто з іх першы фаварыт групы, вызначыць матч у бліжэйшую суботу, 10 лютага: Дзятлава прыме Ліду на сваёй пляцоўцы. Пачатак гульні прызначаны на 12.30. Месца – спартзала Дзятлаўскай гімназіі.

У тэхнічным арсенале абноўленай дзятлаўскай каманды, скажу па сакрэту, з’явіўся новы элемент – “атакуючая хваля”. У Ашмянах такую атаку гасцей ацаніла апладысментамі нават група падтрымкі мясцовай каманды. Што гэта будзе, заходзьце ўбачыць. Да таго ж, дзяўчаты каманды “Дзятлава” выйдуць на пляцоўку у новай гульнявой форме. Ёсць прычыны прыйсці на валейбол.

Б. Варна

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации