Пры правядзенні Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці сумесна з пракуратурай вобласці ў снежні 2014 года кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў у 30 арганізацыях з 57 абследаваных выяўлены факты працяглага непрыцягнення ў вытворчы абарот абсталявання, закупленага за кошт бюджэтных, крэдытных і ўласных сродкаў, на агульную суму звыш 100 млрд. рублёў.

Факты неэфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў устаноўлены ў філіяле №7 “Смаргоньсілікатабетон” ААТ “Краснасельскбудматэрыялы”, дзе з 2012 года не выкарыстоўваецца набытае для рэалізацыі інвестпраекта па выпуску вырабаў каркасных жылых дамоў абсталяванне на агульную суму 5 млрд. рублёў. У ААТ “Завод “Оптык” з 2011 года не выкарыстоўваецца вакуумная ўстаноўка коштам 0,7 млрд. рублёў, у ДУ “Навукова-тэхналагічны парк” з 2013 года не выкарыстоўваецца тэхналагічнае абсталяванне на агульную суму 3 млрд. рублёў. У ААТ “Дварэцкі льнозавод” Дзятлаўскага раёна не ўведзена ў эксплуатацыю набытая ў 2010 годзе для рэалізацыі інвеспраекта паравая турбіна коштам 1,2 млрд. рублёў.

Не ўцягнута ў гаспадарчы абарот частка абсталявання, набытага ААТ “Шклозавод “Неман” з дзяржаўнай падтрымкай за валюту абсталявання. Да гэтага часу не ўведзена ў эксплуатацыю набытая ў 2007 годзе лінія па вытворчасці выдувальных вырабаў коштам 874 тыс. еўра, з 2011 года не выкарыстоўваецца гаршковая печ коштам 43 тыс. еўра.

Факты неэфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў пры закупках абсталявання ўстаноўлены ў 5 арганізацыях жыллёва-камунальнай гаспадаркі (Бераставіцкім, Зэльвенскім, Іўеўскім, Свіслацкім РУП ЖКГ, УЖРЭП Ленінскага раёна г. Гродна).

У РУП “Гроднаэнерга”, Гродзенскіх цеплавых сетках устаноўлены закупкі значнай колькасці абсталявання для рэалізацыі праектаў на перспектыву, у выніку чаго замарожваюцца бюджэтныя і ўласныя сродкі прадпрыемства.

Таксама выяўлены факты працяглага неўключэння ў вытворчы абарот абсталявання, закупленага арганізацыямі вобласці за ўласныя сродкі. У ААТ “Белкард” ёсць неўстаноўленая з 2007-2012 гадоў абсталяванне коштам 8,3 млрд. рублёў, у ААТ “Гродна Азот” — коштам 16,8 млрд. рублёў, у ААТ “Краснасельскбудматэрыялы” — коштам 14,5 млрд. рублёў. У філіяле №5 “Гродзенскі КСМ”, ААТ “Краснасельскбудматэрыялы” маральна састарэла абсталяванне (тэхналагічная лінія) коштам 2,4 млрд. рублёў. У ААТ “Лакафарба” маецца неўстаноўленае абсталяванне, закупленае да 2000 года за кошт уласных сродкаў на суму 1,4 млрд. рублёў. На балансе ААТ “Лідскі мясакамбінат” з 1996 года лічыцца неўстаноўленае абсталяванне на суму 4,3 млрд. рублёў, якое прызначалася для раней будуемага мясакамбіната ў в. Гуды Лідскага раёна.

Факты працяглага неўключэння ў вытворчы абарот закупленага абсталявання ўстаноўлены ў шэрагу сельскагаспадарчых арганізацый вобласці (СВК “Світанак-Мыта” Лідскага раёна, СВК “Няверавічы” і СКУП “Волпа” Ваўкавыскага раёна, СВК “Бародзічы” і філіяле “Князева” ААТ “Агракамбінат “Скідзельскі” Зэльвенскага раёна, ААТ “Васілішкі” Шчучынскага раёна, ААТ “Птушкафабрыка “Слонімская”, ДП “Птушкафабрыка Чырвонаармейская” Карэліцкага раёна).

Інфармацыя аб выніках кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў накіравана ў аблвыканкам для прыняцця мераў рэагавання.

А. САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці

About Author
administrator
View All Articles

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации