Выхаванкі трэнера Валерыя Герасіменкі спаборнічалі ў двух узроставых катэгорыях мастацкай гімнастыкі і спартыўнай акрабатыцы.
Пераможцаю турніру ў малодшай катэгорыі мастацкіх гімнастак (7-8-гадовыя дзяўчынкі) стала Варвара Юрэня. Прызавыя месцы занялі Соф’я Каско і Марыя Масейчык.
У старэйшай узроставай групе (дзяўчынкі 9-11 гадоў) найбольш удала выступіла Карына Дарашкевіч. Прызёрамі сталі Аляксандра Ганчар і Аляксандра Зайцава.
Пераможцы турніру спартыўных акрабатак (парныя выступленні) – Віялета Ёрш і Вікторыя Лазарава.
Другое месца судзейская калегія пад кіраўніцтвам Васіля Шыцько прысудзіла адразу дзвюм парам: Анастасіі Ахрамінскай – Валерыі Татарчык і Таццяне Сівай – Ясеніі Салаўёвай.
Бронзавыя прызёры – сястрычкі Вольга і Ганна Радомскія.
Пераможцы і прызёры турніру адзначаны дыпломамі і медалямі, пра якія парупіўся асабіста Валерый Герасіменка.
Пасля завяршэння праграмы спаборніцтваў гімнасткі і акрабаткі выступілі перад гледачамі з паказальнымі выступленнямі.
Турнір юных грацый пад назваю “Крылы да поспеху” прайшоў у гарадскім Цэнтры культуры другі раз і, паводле намеру трэнера Валерыя Герасіменкі, мае стаць традыцыйным.
Фота і тэкст Б. Варны
Вау! Вот это шпагат на последнем фото!!! А говорят, женщины хрупкие существа… Вот и верь после этого -).
Рейтинг комментария:00
Ой какие девочки!
Рейтинг комментария:00
Это что. Это ж еще маленькие женщины. Потом на своих хрупких плечах будут тащить и мужа, и дом, и детей, и свекровь.))
Рейтинг комментария:00
Вообще, конечно, девчонки большие молодцы
Рейтинг комментария:00
Вах, вах! красавицы, чес слово красавицы! Пэрсики, понимаш! М-м-м…
Рейтинг комментария:00
На акробатику берут всех желающих?
Рейтинг комментария:00