Міністэрства інфармацыі дае старт рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям”, паведамілі ў міністэрстве.

Акцыя праводзіцца ў мэтах падтрымкі развіцця беларускай мастацкай літаратуры і творчасці айчынных пісьменнікаў. Яна прызначана таксама папулярызаваць чытанне, азнаёміць дзяцей з класічнымі і сучаснымі творамі. “У час акцыі на працягу года пройдуць розныя конкурсы і мерапрыемствы, удзельнікамі якіх стануць вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”, – расказалі ў Мінінфарме.

Суарганізатарамі акцыі выступаюць Саюз пісьменнікаў Беларусі, рэдакцыя дзіцячага часопіса “Вясёлка”, рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Сябры Вясёлкі”, выдавецкі дом “Звязда”, ААТ “Белкніга”, выдавецтвы “Мастацкая літаратура”, “Народная асвета”, “Адукацыя і выхаванне”, “Пачатковая школа”.

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации