Пах ігліцы ў доме стварае асаблівую пераднавагоднюю атмасферу, а ўпрыгожваць сапраўдную елку значна цікавей, чым штучную. Дзе ў нашым горадзе можна набыць “жывую” елку і ці будзе “кусацца” цана на калючую прыгажуню?
На гэтыя і іншыя пытанні карэспандэнтцы газеты адказаў намеснік дырэктара Дзятлаўскага лясгаса Іван Скварчынскі.

— Іван Іосіфавіч, дзе дзятлаўчанам можна купіць елку?

Продаж навагодніх дрэваў іглічных парод будзе ажыццяўляцца штодня без выхадных з 21 па 31 снежня з 10 да 18 гадзін на пляцоўке паміж магазінамі “Венера” і “Дзяжурны” ў Дзятлаве. Кожны жадаючы зможа набыць навагодняе дрэва і на тэрыторыі адміністрацыйных будынкаў дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Дзятлаўскі лясгас” і кожнага лясніцтва.

— Ці хопіць дрэўцаў для ўсіх жадаючых?

У мінулым годзе было рэалізавана больш за 650 навагодніх дрэваў. Сёлета плануецца прадаставіць жыхарам і гасцям раёна дастатковую колькасць елак.

— А якія будуць цэны?

Навагодняе дрэва, напрыклад, вышынёй ад двух да трох метраў будзе каштаваць 10 рублёў 90 капеек на гандлёвай пляцоўцы і 8 рублёў 50 капеек у лясніцтве.

— Дзе ажыццяўляецца нарыхтоўка навагодніх іглічных дрэваў?

У адпаведнасці з артыкулам 80 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Дзятлаўскі лясгас” ажыццяўляе нарыхтоўку дрэваў навагодніх іглічных парод у межах прадастаўленых участкаў ляснога фонду, а менавіта:
на спецыяльна створаных лясных плантацыях для вырошчвання дрэваў навагодніх іглічных парод;
пры правядзенні высечак догляду ў лясах з ліку дрэваў, якія высякаюцца ў адпаведнасці з дазвольнымі дакументамі і правіламі высечак лесу ў Рэспубліцы Беларусь;
у парадку расчысткі трас, прасек, палосаў адводу, ліній электраперадачы, на лесасеках галоўнага карыстання і суцэльных санітарных высечках, калі на дадзеных лесасеках маладняк не падлягае захаванню.

— Ці ёсць патрабаванні па якасці дрэваў?

Памеры і якасць навагодніх дрэваў іглічных парод, якія нарыхтоўваюцца, павінны адпавядаць устаноўленым для іх патрабаванням тэхнічных нарматыўна-прававых актаў.

Якую елку ставіць дома — жывую або штучную — вырашаць гаспадарам. Галоўнае, каб свята ўдалося.

Юлія БАКУНОВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации