Рэалізацыя Інфармацыйнай стратэгіі Рэспублікі Беларусь па паўнапраўным ўключэнні (інклюзіі) людзей з інваліднасцю ў грамадства дасць магчымасць паказаць Беларусь як камфортную краіну для ўсіх. Такое меркаванне выказаў сёння на падпісанні дакумента Міністэрствам інфармацыі і Праграмай развіцця ААН міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.

Паводле слоў міністра, стварэнне паўнацэннага грамадства ў адносінах да кожнага грамадзяніна і адпаведна стварэнне такім чынам грамадзянскай супольнасці – гэта тыя мэты, у дасягненні якіх ёсць адзінства ў Беларусі і ПРААН. У дасягненні іх нельга абысціся без дапамогі журналісцкай супольнасці, партнёрства грамадскіх арганізацый, інстытутаў улады. Чытачы, гледачы, тыя, хто адкрываюць для сябе інфармацыйную прастору ў сацыяльных сетках, ужо ўбачылі гэту шматгранную работу і прадстаўляюць Беларусь як краіну з магчымасцямі для ўсіх, падкрэсліў Аляксандр Карлюкевіч.

Пастаянны каардынатар ААН/ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха ў сваю чаргу сказаў, што ў Беларусі прыкладаюцца сур’ёзныя намаганні для забеспячэння доступу людзей з абмежаванымі магчымасцямі да існуючых паслуг. Важным крокам з’яўляецца падпісанне Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю і зацвярджэнне Нацыянальнага плана па рэалізацыі яе палажэнняў.

Акрамя ўсіх прымаемых крокаў, неабходна, каб адбыліся змяненні ў сэрцах людзей як з інваліднасцю, так і без інваліднасці для таго, каб паказаць, што ўсе роўныя, падкрэсліў Санака Самарасінха. У гэтым сэнсе вялікая роля ў журналісцкай супольнасці, якая можа зрабіць вялікую справу, ствараючы акно ў свет для людзей з інваліднасцю. Але пры гэтым журналісты могуць дапамагчы мноству людзей без інваліднасці зразумець і задумацца над праблемамі, з якімі сутыкаюцца людзі з абмежаваннямі, якія таксама павінны мець магчымасць поўнасцю рэалізоўваць свой патэнцыял.

БелТА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации