Сярэдняя зарплата ў бюджэтнай сферы ў 2018 годзе складзе не менш як Br700, паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч 3 снежня ў эфіры тэлеканала АНТ.

“На 2018 год таксама прадугледжаны рост заработнай платы ў бюджэтнай сферы. Плануецца выйсці ў сярэднім пры кансерватыўным сцэнарыі на Br700. Калі, вядома, эканоміка забяспечыць адпаведны рост – а задача стаіць 103,5 працэнта (тэмп росту ВУП), – то, я думаю, Br760 у сярэднім у бюджэтнай сферы мы зможам забяспечыць”, – сказала Ірына Касцевіч.

Што датычыцца ўзроўню зарплаты ў снежні, у сярэднім яна павышана на 7 працэнтаў. Прычым павышэнне залежыць ад разразу кожнага работніка. У катэгорый работнікаў,тарыфікуемых з 1-га па 9-ы разрады, у сярэднім зарплата паднімецца на 9-15 працэнтаў (або на Br26-Br35). У сферы культуры гэта датычыцца бібліятэкараў, экскурсаводаў, кіраўнікоў гурткоў, у сферы сацыяльных паслуг – нянь, сядзелак, сацыяльных работнікаў, у адукацыі ў рамках адпаведных разрадаў – памочнікаў выхавальнікаў, выхавальнікаў. З 9-га па 17-ы разрады павышэнне складзе да Br24. Гэта датычыцца настаўнікаў, урачоў, эканамістаў, юрыстаў.

Пры гэтым у большым памеры зарплата вырасце менавіта ў нізкааплатных катэгорый работнікаў, тарыфікуемых з 1-га па 4-ы разрады.

Паводле слоў Ірыны Касцевіч, у цэлым павышэнне заработнай платы закране каля 88 працэнтаў занятых у бюджэтнай сферы. Гэта амаль 750 тыс. чалавек.

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации