14 лістапада — сусветны дзень барацьбы супраць цукровага дыябету. Кожны адзінаццаты ў свеце хварэе на цукровы дыябет. У нашай краіне колькасць такіх хворых таксама расце.
Для выяўлення рызыкі наступлення захворвання прымяняецца спецыяльная анкета-апытальнік, а таксама аналіз крыві на глюкозу і спецыяльны аналіз на глікіраваны гемаглабін.
У групе рызыкі па развіцці дыябету знаходзяцца:
мужчыны з аб’ёмам таліі больш за 94 см і жанчыны з таліяй больш за 80 см;
тыя, у каго індэкс масы цела перавышае 28 кг/кв.м., а ўзрост — больш за 40 гадоў;
тыя, хто мала рухаецца і не праходзіць на працягу тыдня хаця б 150 хвілін;
тыя, хто няправільна харчуецца;
курэнне і спажыванне алкаголю — дадатковы фактар рызыкі.
Значэнне будуць мець павышаны артэрыяльны ціск, высокі ўзровень халестэрыну, а таксама наяўнасць цукровага дыябету ў сваякоў.
Асаблівая асцярожнымі трэба быць і людзям з іншымі хранічнымі захворваннямі, напрыклад, з панкрэатытам, эндакрыннай паталогіяй.
Калі дыягназ пастаўлены, самае важнае — як мага хутчэй прыступіць да выканання рэкамендацый доктара, каб не прапусціць час пачатку лячэння.
Лячыць захворванне так, як прадпісаў доктар, значыць, прадухіляць і адтэрміноўваць наступленне ўскладненняў. Пры дыябеце другога тыпу без здаровага ладу жыцця і адпаведнага лячэння істотна павялічваецца рызыка інфаркту міякарда, інсульту, дыябетычнай нефрапатыі, гангрэны і ампутацыі ніжніх канечнасцяў.
Цукровы дыябет першага тыпу развіваецца як у дзяцей, так і ў падлеткаў. Першы пік прыпадае на 5-6 гадоў, другі — на час палавога выспявання.
На развіццё захворвання будзе ўплываць не толькі генетыка. Устаноўлена каля 40 генетычных локусаў, якія спрыяюць развіццю цукровага дыябету. Паўплываць могуць і шматлікія знешнія моманты. Напрыклад, увядзенне ранняга, да 4 месяцаў, прыкорму, ужыванне кашаў на аснове глютэну, малочных сумесяў, дысбаланс вітамінаў, а таксама перанесеныя энтэравірусныя інфекцыі, пастаяннае ўздзеянне вялікай колькасці хімічных злучэнняў.
Захворванне ў дзяцей таксама здольнае прыводзіць да ўскладненняў, звязаных з пашкоджаннем сасудаў на вочы, печань, сардэчна-сасудзістую сістэму. Колькасць ускладненняў за апошнія гады знізілася дзякуючы даступнасці, у тым ліку на абласным узроўні, амбулаторных і стацыянарных школ навучання бацькоў.
І. ГУСЕВА,
доктар-эндакрынолаг Дзятлаўскай ЦРБ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации