У пачатку снежня ў Мінску пройдзе другі з’езд вучоных Беларусі. Плануецца, што ён будзе праходзіць на працягу двух дзён. Падрыхтоўка да яго ўжо пачалася. З часу першага з’езда, дзе кіраўніцтвам краіны перад навукай былі пастаўлены стратэгічныя задачы, прайшло 10 гадоў. За гэты час многае было зроблена, і наша грамадства ўступіла ў новую паласу развіцця.

У рабоце з’езда прымуць удзел 2100 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў краіны і больш за паўтысячы запрошаных, у тым ліку з-за мяжы. Чакаецца прыезд вялікай колькасці вядомых навукоўцаў Саюзнай дзяржавы, СНД, вядучых замежных акадэмій навук, сусветных навукова-даследчых арганізацый і цэнтраў. Дэлегаты і запрошаныя прымуць удзел у пленарным пасяджэнні, будуць працаваць па 9 секцыях, а пляцоўкамі для іх работы стануць ВНУ. Прадугледжана таксама арганізацыя секцыі “Моладзь у навуцы”.

2017 год абвешчаны Годам навукі, і правядзенне з’езда стане яго выніковым мерапрыемствам. На з’ездзе будуць вызначаны асноўныя і найбольш актуальныя задачы і напрамкі развіцця навуковай сферы, якія маюць доўгатэрміновы характар, па пашырэнні міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва і інтэграцыі айчыннай навукі ў сусветную навуковую прастору; выпрацаваны генеральная стратэгія развіцця і павышэння ролі айчыннай навукі ў эканоміцы, яе ўзаемадзеяння з рэальным сектарам, фарміравання эфектыўнай нацыянальнай інавацыйнай сістэмы і паступовай рэалізацыі новай мадэлі эканомікі, эканомікі ведаў у Рэспубліцы Беларусь, канцэпцыя доўгатэрміновай навукова-інавацыйнай бяспекі краіны.

Папярэднічае маштабнаму мерапрыемству шэраг падзей. У кастрычніку адбыўся першы Усебеларускі з’езд філосафаў. 16 лістапада ў Нацыянальнай акадэміі навук пройдуць выбары акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў.

Таксама ідзе работа над указам па павышэнні заробкаў навукоўцаў, у тым ліку па стымуляванні работы маладых даследчыкаў.

Т. ГРЫЦУК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации