21 кастрычніка ў г.п. Любча Навагрудскага раёна адбылося свята «Любчанскі шпацыр Радзівілаў», на якое сабраліся мясцовыя жыхары, а таксама юныя вандроўнікі з г. Мінска, якія ў гэты дзень завіталі на Навагрудчыну. 

Напачатку мерапрыемства для ўсіх прысутных была арганізавана экскурсія. Любчанскі замак, або замак шляхцічаў Кішэк і магнатаў Радзівілаў, быў закладзены ў другой палове XVI стагоддзя на левым беразе Нёмана, недалёка ад паселішча Любча. Яго асаблівасцю з’яўляецца спляценне элементаў готыкі і рэнесансу. Да нашых дзён з чатырох баявых вежаў ацалелі толькі дзве. З 2003 года сіламі і сродкамі добраахвотнікаў пачалося аднаўленне Любчанскага замка. З гэтай мэтай быў створаны дабрачынны фонд. Работы па рэстаўрацыі абарончых умацаванняў і развіццю турызму ў рэгіёне працягваюцца.

На беразе Немана прысутных сустракала хлебасольная гаспадыня Альжбета, якая частавала ўсіх гасцей юшкай, зваранай тут жа на кастры. Тэатралізаванае прадстаўленне «Замак над Неманам» больш падрабязна пазнаёміў з гісторыяй Любчанскага замка.

Прыемныя ўражанні прысутным падарылі выступленні ўдзельнікаў аматарскай творчасці Любчанскага ГДК.

Народны ваенна-гістарычны клуб «Мэта» арганізаваў сярэднявяковыя гульні і стральбу з лука. Ладзіліся забавы для дзяцей і дарослых, быў арганізаваны святочны гандаль.

Дрэннае надвор’е ўнесла свае карэктывы ў праграму мерапрыемства і, але нягледзячы на гэта, прысутныя адпачылі і павесяліліся ад душы.

Новае жыццё

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации