Напярэдадні Дня пажылых людзей адбылося ўшанаванне ветэранаў працы – былых кіраўнікоў прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу Дзятлаўшчыны. Другі год запар святочную сустрэчу для іх ладзяць раённы выканаўчы камітэт і райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Гасцей павіталі, пацікавіліся пра жыццё і настрой старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік і старшыня райкама галіновага прафсаюза Уладзімір Казак. На некалькі хвілін затрымаліся для калектыўнага фотаздымка – і накіраваліся ў ААТ “Граніт-Агра”, якое сёлета было выбрана пляцоўкай для сустрэчы.

Дырэктар гаспадаркі Станіслаў Мазур запрасіў шаноўных гасцей на невялікую экскурсію па адміністрацыйным будынку, расказаў ім аб працоўных поспехах сельгаспрадпрыемства:

– “Граніт-Агра” – вялікая гаспадарка: 8640 гектараў сельгасугоддзяў, з якіх 7123 гектары – ворыва, дойны статак складае 1765 галоў, усяго буйной рагатай жывёлы – 4491 галава, свіней – 17222. Цяпер у ААТ “Граніт-Агра” працуюць 446 чалавек. Сёлета гаспадарка намалаціла амаль 14 тысяч тон каласавых і зерене-бабовых, ураджайнасць склала 43,7 цэнтнера з гектара. Валавы збор рапсу – 2030 тон. Яшчэ разлічваем намалаціць 3,5 тысячы тон кукурузы – і зерне-фуражом будзем забяспечаны. Травяністых кармоў нарыхтавалі 108% да плана, сенажу – каля 17 тысяч тон, ідзе нарыхтоўка сіласу, якога плануем закласці 19 тысяч тон. Завяршаем палявыя работы.

Затым удзельнікі сустрэчы наведалі Круцілавіцкі дзіцячы сад-сярэднюю школу. Дырэктар установы Сяргей Гузоўскі і кіраўнік школьнага музея Сяргей Каско прапанавалі гасцям экскурсію ў музей, адна з экспазіцый якога – “Працаўнікам вёскі – слава” – адлюстроўвае гісторыю мясцовай сельгасвытворчасці. Тут сабраны матэрыялы аб вытворчых працэсах розных гадоў, людзях, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё галіны — жывёлаводах, механізатарах, паляводах, кіраўніках сельгаспрадпрыемстваў, якія раней знаходзіліся на тэрыторыі сучаснага ААТ “Граніт-Агра”.

Напрыканцы экскурсіі кіраўнік школьнага музея Сяргей Каско ўручыў Веры Калач, заслужанай работніцы сельскай гаспадаркі, былому галоўнаму аграному калгаса “Беларусь”, былому старшыні калгаса “Чырвоны кастрычнік”, памятны знак “За значны ўклад у развіццё сельгасвытворчасці”. Падобныя ўзнагароды ў час адкрыцця музейнай экспазіцыі былі ўручаны яшчэ шэрагу мясцовых перадавікоў вытворчасці.

Удзельнікі сустрэчы таксама наведалі мехдвор ААТ “Граніт-Агра”, мелі магчымасць пагутарыць і ўзгадаць мінулае. На развітанне кожны ветэран працы атрымаў памятны падарунак.

І. Каўкель

Фота аўтара

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации