З віншавальнымі словамі звярнуліся да прысутных старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Граніт-Агра” Людміла Мядзведзь. Спявалі і клікалі ў карагод завадныя “Суседачкі”, байкі чыталі Ніна Лашкоўская і Аляксандра Карповіч, музычныя нумары дарыла Іна Анушкевіч.
Добрае надвор’е спрыяла святочнаму настрою жыхароў вёскі.
Ю. Бакуновіч