Сумеснае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі “Захад-2017” прайшло 14-20 верасня. На тэрыторыі Беларусі былі задзейнічаны палігоны Лепельскі, Барысаўскі, Лосвіда, Асіповіцкі, два палігоны ВПС і войскаў ППА – Ружанскі і Даманаўскі, а таксама два ўчасткі мясцовасці ў Віцебскай вобласці – Дрэтунь і Глыбокае. У Расіі яно праходзіла на палігонах Лужскі, Стругі Чырвоныя і Праўдзінскі ў Калінінградскай, Ленінградскай і Пскоўскай абласцях.

Пры вызначэнні задумы вучэння “Захад-2017” улічваліся сучасныя падыходы да прымянення войскаў (сіл) на аснове вопыту сучасных узброеных канфліктаў. У аснову задумы пакладзены варыянт узнікнення крызіснай сітуацыі і нарастання канфлікту, звязаны з узрастаннем актыўнасці незаконных узброеных фарміраванняў, міжнародных сепаратысцкіх і тэрарыстычных арганізацый, якія маюць знешнюю падтрымку. Пры гэтым проціборствуючыя бакі ўмоўна размешчаны ў межах рэальных граніц Беларусі: з аднаго боку – “Паўночныя”, якія ўключаюць Саюзную дзяржаву, з другога – “Заходнія” – кааліцыя зацікаўленых дзяржаў.

Колькасць асабовага складу, што ўдзельнічае ў вучэнні, склала каля 12,7 тыс. ваеннаслужачых. Пры гэтым у Беларусі будзе задзейнічана каля 10,2 тыс. чалавек (ад Беларусі – крыху больш за 7 тыс., Расіі – каля 3 тыс.), 370 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку амаль 140 танкаў. Выкарыстана да 150 адзінак артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, больш за 40 самалётаў і верталётаў. “Захад-2017” прайшоў у два этапы. Першы доўжыўся трое сутак. У час яго была завершана падрыхтоўка войскаў да баявога прымянення па ізаляцыі раёнаў дзеянняў незаконных узброеных фарміраванняў і дыверсійна-разведвальных груп праціўніка, праведзена нарошчванне групоўкі ВПС і войскаў ППА для прыкрыцця важных дзяржаўных і ваенных аб’ектаў. На другім этапе вучэння  адпрацаваны пытанні кіравання войскамі ў ходзе вядзення ваенных дзеянняў пры адбіцці агрэсіі супраць Саюзнай дзяржавы, арганізацыі ўзаемадзеяння і ўсебаковага забеспячэння ва ўмовах хутказменлівай абстаноўкі.

Беларусь запрасіла для назірання за вучэннем прадстаўнікоў міжнародных арганізацый: ААН, АБСЕ, Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора, СНД, АДКБ, Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, а таксама ваенна-дыпламатычнага корпуса замежных дзяржаў, акрэдытаваных пры пасольствах сваіх краін у Беларусі – усяго больш за 80 чалавек. На вучэнне прыбылі ваенныя наглядальнікі з Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Эстоніі, Швецыі і Нарвегіі.

Ход вучэння шырока асвятляецца ў СМІ. Вялікую зацікаўленасць у асвятленні вучэнняў выказалі замежныя медыя. У адрас беларускага боку паступіла беспрэцэдэнтная колькасць зваротаў з просьбай аб акрэдытацыі – каля 270. Заяўкі атрыманы ад інфармагенцтваў, выданняў і тэлеканалаў з усіх краін-суседзяў, а таксама Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Канады, Нідэрландаў, Нарвегіі, ЗША, Турцыі, Фінляндыі, Францыі, Швецыі. Вучэнне  асвятляюць таксама журналісты з Катара, Рэспублікі Карэя, Японіі.

БелТА

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации