Вучэбныя пытанні сумеснага стратэгічнага беларуска-расійскага вучэння “Захад-2017” адпрацаваны з высокай якасцю. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на Барысаўскім палігоне ў час агляду войскаў, якія ўдзельнічаюць у вучэнні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
“Вучэнне праведзена згодна з зацверджанай задумай, пастаўленыя мэты дасягнуты, вучэбныя пытанні адпрацаваны з добрай якасцю. На належным узроўні вырашаны задачы па сумеснай абароне ва ўмовах сучасных выклікаў і пагроз бяспецы”, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Праведзеныя манеўры далі магчымасць павысіць узровень зладжанасці органаў ваеннага кіравання і аператыўнай сумяшчальнасці штабоў розных узроўняў, а таксама баявую і, самае галоўнае, таварыскую ўзаемадапамогу беларусаў і расіян пры выкананні вучэбна-баявых задач. “Камандзіры і штабы атрымалі добрую практыку ў планаванні дзеянняў войскаў. Паказаны высокі ўзровень і майстэрства ў палявой, паветранай вывучцы асабовага складу злучэнняў і воінскіх часцей, якія ўваходзяць у склад рэгіянальнай групоўкі”, – адзначыў Прэзідэнт. Вучэнне “Захад-2017” таксама дало магчымасць апрабаваць на практыцы палажэнні новых статутных дакументаў, вызначыць далейшыя шляхі супрацоўніцтва ў інтарэсах развіцця ўзброеных сіл і ўмацавання абараназдольнасці дзвюх дзяржаў.
БелТА
About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации