16 верасня ў вёсцы Сынкавічы Зэльвенскага раёна пройдзе свята, прымеркаванае да 610-годдзя царквы святога Архангела Міхаіла.
16 верасня ў аграгарадку Варняны Астравецкага раёна будзе праводзіцца свята “Дзень дуба”. У праграме: прэзентацыя тэатралізаваных падворкаў, конкурс-выстава аб’ёмных фігураў, феерверк.
16 верасня свята “Хлеб, сыр, квас і добры настрой” пройдзе ў Навагрудку. Гасцей чакаюць тэатралізаваныя замалёўкі, дэгустацыі, будуць працаваць падворкі.
16 верасня культурна-спартыўнае свята “Зорны футбол & Канцэрт” пройдзе ў ЦСК “Нёман” горада Гродна. У футбол згуляюць каманда старшыні Гродзенскага гарвыканкама Мечыслава Гоя і каманда зорак расійскай і беларускай эстрады і футбола. Пасля матча пройдзе канцэрт.
16 верасня горад Смаргонь запрашае на фестываль-кірмаш “Смаргонскія абаранкі”, дзе адбудзецца выстава-продаж вырабаў майстроў народнай творчасці, кірмаш, канцэрт.
17 верасня ў вёсцы Немержа Свіслацкага раёна пройдзе свята лесніка “Яго вялікасць – лес”. Адбудзецца ўшанаванне лепшых работнікаў лесу, прафесійныя конкурсы паміж лясніцтвамі, святочны канцэрт, гульнёвыя і танцавальныя праграмы.
17 верасня свята грыбніка “Поўны кошык” пройдзе ў аграгарадку Крэйванцы Ашмянскага раёна. У праграме: конкурс-марафон “Хто куды, а мы ў грыбы”, выстава-продаж сельскагаспадарчай прадукцыі і грыбоў, дэгустацыя страваў з грыбоў, беларускія традыцыйныя танцы.
17 верасня Свята музыкі Чэслава Немена будзе праводзіцца ў аграгарадку Васілішкі Шчучынскага раёна. Будуць ладзіцца фотавыстава, выступленне калектываў аматарскай творчасці, прэзентацыя творчасці Ч. Немена.
17 верасня ў аграгарадку Ярэмічы Карэліцкага раёна пройдзе свята бульбы “Земляныя яблыкі”. Гасцей свята чакаюць танцавальная бульбяная вечарына, бульбяныя спаборніцтвы, віктарыны, атракцыёны, дэгустацыі.
Падрыхтавала да друку С. ГРЫШЫНА