Падзеі
1 min read
780

Тэатр – душа мая

8 января, 2015
0
Абласны семінар-практыкум кіраўнікоў аматарскіх тэатральных калектываў прайшоў у Дзятлаве. Разам з гэтым мерапрыемствам адбылося і тэатральнае свята “Тэатр — душа мая”, якое сабрала ў Дзятлаўскім раённым доме культуры аматараў Мельпамены з Дзятлава, Іўя, Гродна, Ашмянаў.

Адкрыццё свята пачалося з відовішчнага тэатралізаванага прадстаўлення, якое падрыхтавалі работнікі Дзятлаўскага раённага дома культуры. У час шоу выступілі тэатр роставых лялек “Лялькі для ўсіх” і юныя артысты студыі акрабатыкі і цыркавога майстэрства, якая працуе пры раённым Доме культуры.

Павіталі гасцей тэатральнага свята дырэктар Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Ірына Дзмітрыеўна Дземянчук і намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Мікалай Валер’евіч Мацюкевіч. Усім удзельнікам яны пажадалі плённай працы на творчай ніве, новых задумак і іх рэалізацыі.

Казкі, мюзіклы, гульні, жарты Несцеркі — усім гэтым было напоўнена тэатральнае свята, у час якога свой вопыт прадэманстравалі шэсць калектываў Гродзенскай вобласці. У ліку іх — тэатр мыльных пузыроў Дзятлаўскага раённага дома культуры. Свае выступленне ён падрыхтаваў сумесна з Беларускім гульнёвым тэатрам “Лялькі для ўсіх”.

Акрамя пастановак, гледачы пабачылі і майстар-класы кіраўнікоў аматарскіх тэатральных калектываў. Былі падведзены і вынікі агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў. Дыпломамі адзначаны тэатральныя гурткі Данілавіцкага СДК і Наваельнянскага ГДК, Беларускі гульнёвы тэатр роставых лялек “Лялькі для ўсіх” Дзятлаўскага РДК. Дыпломы за высокі ўзровень арганізацыі і правядзенне абласнога свята “Тэатр — душа мая” атрымалі калектывы раённага Дома культуры і раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці.

Прадоўжылася тэатральнае свята ў Слоніме, у гарадскім драматычным тэатры. Удзельнікі семінару азнаёміліся з гісторыяй гэтай установы культуры, паглядзелі пастаноўку.

А. ДУБРОЎСКАЯ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации