Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі падзякі тым, хто памнажае наш харчовы каравай, завяршылася свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

Рэдакцыя раённай газеты “Перамога” таксама спяшаецца паведаміць сваім падпісчыкам аб выніках конкурсу “За мяжою градкі”. Мы выказваем удзячнасць усім удзельнікам, якія прадэманстравалі выдатныя дасягненні ў барацьбе за ўраджай на сваіх градках, і з радасцю аб’яўляем імёны пераможцаў.

У намінацыі “Агародны бодыпазітыў” імі сталі дзве ўдзельніцы: з намінанткай морквай незвычайнай формы і з бульбай-зайчыкам.

Самы маленькі памідор вагой усяго толькі 0,5 грама стаў пераможцам у намінацыі “Малышок-здаравячок”. Незвычайны экзэмпляр – агурок даўжынёй 66 см і вагой 1178 грамаў і памідор вагой 871 грам сталі лепшымі ў “Вагавой заяўцы”.

Намінацыя “Сам сабе шэф” запатрабавала ад нашых удзельнікаў праяўлення творчай фантазіі, лепш за ўсіх гэта паказала “Цыбульная сямейка”.

Пераможцы конкурсу “За мяжою градкі” атрымалі ад рэдакцыі газеты памятныя падарункі.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации