Пытанне: купляў на рынку куртку і папрасіў выдаць чэк. Прадавец сказаў, што не можа гэта зрабіць, хаця я ведаю, што касавы апарат у яго ёсць. Ці правамерна ён паступіў?
Адказвае старшы ўчастковы інспектар міліцыі Аляксандр Скварчынскі:
– За прыём сродкаў плацяжу пры продажы тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг без прымянення касавага абсталявання або без афармлення ўстаноўленага заканадаўствам дакумента ў выпадках, калі прымяненне касавага абсталявання не патрабуецца, прадугледжана адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры да трыццаці базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка – да пяцідзесяці, а на юрыдычную асобу – да ста базавых велічыняў.
Калі прадавец не выдае пакупніку (спажыўцу, заказчыку) ва ўстаноўленых заканадаўствам выпадках дакумент, які пацвярджае прыём сродкаў плацяжу пры продажы тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг, ён можа атрымаць штраф у памеры да дзесяці базавых велічыняў.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga