Так называлася святочная праграма, якую падрыхтаваў і правёў вучнёўскі савет Казлоўшчынскай сярэдняй школы сумесна з педагогамі. Гэтае мерапрыемства аб’яднала ў сценах школы некалькі пакаленняў, стаўшы ключавой падзеяй тэматычнага тыдня.

У фае школы была арганізавана выстава сямейных фотаздымкаў, на якіх былі адлюстраваны самыя шчаслівыя, жывыя і памятныя моманты з жыцця навучэнцаў.

Са сцэны ў актавай зале адзін за адным гучалі кранальныя песні і яскравыя дынамічныя танцы. Бацькі разгадвалі пытанні тэматычнай віктарыны і спаборнічалі ў веданні прыказак.

Яркім і ўрачыстым фіналам усёй праграмы стаў музычны нумар у выкананні навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Мужнасць”. Удзельнікі свята ўручылі сваім мамам і татам памятныя паштоўкі, зробленыя з любоўю і падзякай.

Артур ЛІШЫК,
старшыня вучнёўскага савета

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации