Ці можна пайсці на бальнічны пасля зробленай прышчэпкі ад грыпу?
Адказ ад Дзятлаўскага райЦГЭ: сам па сабе факт прышчэпкі не дае работніку права на афармленне лістка непрацаздольнасці, працоўным заканадаўствам гэта не прадугледжана. Аднак калі работнік адчуў значнае недамаганне, якое аб’ектыўна перашкаджае яму выконваць свае абавязкі, трэба звярнуцца ў паліклініку, дзе доктар па наяўнасці сімптомаў прыме рашэнне аб выдачы або нявыдачы бальнічнага лістка.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga