6 кастрычніка 2026 года начальнікам цэнтра банкаўскіх паслуг № 422 у горадзе Дзятлаве рэгіянальнай дырэкцыі па Гродзенскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк” назначана Валянціна Мікалаеўна Куцко.
Нарадзілася Валянціна Мікалаеўна 18 кастрычніка 1981 года ў горадзе Слоніме Гродзенскай вобласці. Вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці “фінансы і крэдыт” атрымала ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце.
Працоўную дзейнасць пачала ў 2004 годзе эканамістам крэдытнага аддзела аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” у горадзе Слоніме і да 2014 года працавала там жа на розных пасадах.
З 2015 па 2018 год – начальнік аддзела актыўных банкаўскіх аперацый разлікова-касавага цэнтра № 27 Гродзенскага абласнога ўпраўлення філіяла ААТ “Белаграпрамбанк”.
З 2018 па 2026 год з’яўлялася намеснікам начальніка Цэнтра банкаўскіх паслуг № 427 у горадзе Слоніме рэгіянальнай дырэкцыі па Гродзенскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк”.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае